Пабурэнне лубіну
Пабурэнне лубіну[1] — хвароба лубіну, выкліканая вірусам агурочнай мазаікі.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Пашкоджвае лубіны жоўты (Lupinus luteus), вузкалісты (Lupinus angustifolius) і белы (Lupinus albus). Крыніцай інфекцыі з'яўляюцца заражанае насенне лубіну, розныя віды культурных раслін ці пустазелля[1].
Сімптомы
[правіць | правіць зыходнік]Хвароба найбольш ярка праяўляецца ў фазе цвіцення лубіну. Пашкоджаныя расліны адстаюць у росце, робяцца шклопадобна-бледнымі і вельмі кволымі, цэнтральны кветанос кручкападобна выгінаецца, на сцябле з'яўляюцца бурыя некратычныя палосы[1].
Шкоднасць
[правіць | правіць зыходнік]Расліны, заражаныя да фазы бутанізацыі, гінуць, пры больш познім заражэнні ўраджай зніжаецца амаль на 90%.
Меры барацьбы
[правіць | правіць зыходнік]Меры барацьбы такія ж, як і з вузкалістасцю лубіну[1]. Асноўныя мерапрыемствы складаюцца ў раннім пасеве здаровага насення і прасторавай ізаляцыі ад шматгадовых бабовых раслін, знішчэнне пустазелля — рэзерватараў віруса[1]
Зноскі
- ↑ а б в г д Вірусныя хваробы раслін // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 461
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дорожкин Н. А., Чекалинская Н. И., Нитневская В. И. Болезни бобовых культур в БССР. — Мн., 1978